«Я прашу падтрымаць усіх беларусаў, якія ахвяруюць сабой у імя агульнай мэты». Як бастуюць работнікі прадпрыемстваў Гомельшчыны

| Навіны

Асобныя работнікі прадпрыемстваў Гомельшчыны падтрымалі Нацыянальную забастоўку, якую абвясціла Святлана Ціханоўская. Першымі пра падтрымку, 26 кастрычніка, абвесцілі работнікі рэчыцкага Ўпраўлення прамыслова-геафізічных работ РУП «Беларуснафта». У сваім відэазвароце яны паведамлялі:

«Мы супраць гвалту і беззаконня, якое робіцца ў краіне. Мы далучаемся да рэспубліканскай забастоўкі».

Нафтавікоў з відэазвароту звольнілі. З-за пераследу некаторым з іх прыйшлося пакінуць краіну.


Працаўнік БМЗ у Жлобіне Сяргей Анісімаў

29 кастрычніка пра страйк абвесціў працаўнік БМЗ у Жлобіне Сяргей Анісімаў. У сваім відэазвароце ён заявіў:

«Я стаміўся ад несправядлівасці, беззаконня, якое адбываецца ў нашай краіне. Я не магу далей працаваць, ведаючы, што за мае падаткі аплачваюць рэжым, аплачваюць незаконныя дзеянні. Я не магу заставацца ў баку».

Сёння раніцай, 30 кастрычніка, работніка БМЗ Сяргея Анісімава звольнілі.


Слесар-рамонтнік БМЗ Аляксей Аўдзееў

Нягледзячы на звальненне калегі, сёння, 30 кастрычніка, да страйку далучыўся супрацоўнік БМЗ слесар-рамонтнік Аляксей Аўдзееў. Ён таксама запісаў відэазварот:

«Я не магу больш глядзець, як нашы грамадзяне змагаюцца супраць гэтай сістэмы, а мы іх не падтрымліваем. Я прашу вас падтрымаць мяне і ўсіх беларусаў, якія абвясцілі пра страйк і ахвяруюць сабой у імя агульнай мэты».

Як паведамляе «Белсат», сёння, 30 кастрычніка, у 7.20 перад прахадной ААТ Мазырскі НПЗ пачалася акцыя неабыякавых завадчан.


Раней, 29 кастрычніка, аператар адной з установак Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу Вячаслаў Астанін выйшаў да прахадной заводу з плакатам «Не сорамна перад Азотам?» На работніка склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.


Флагшток

Тотальный контроль? Установщики видеокамер пришли в гомельские микрорайоны

| Навіны

Жителям Гомеля начали массово предлагать услуги по установке систем видеонаблюдения дворовых территорий. Читатели «Флагштока» сообщают, что с данным предложением к жильцам обращаются представители разных организаций.

В Гомеле модернизируют "химию"

| Навіны

В Гомеле собираются модернизировать здание исправительного учреждения открытого типа (ИУОТ) № 17 управления Департамента исполнения наказаний МВД по Гомельской области, которое располагается в Гомеле на улице Борисенко.