Рагачоўцы з TOR BAND апублікавалі навагоднюю песню пра “мужычка з сінімі пальцамі і вуснамі” (відэа)

| Навіны

Рок–гурт з Рагачова TOR BAND падрыхтаваў новы пратэстовы хіт “Навагодняя казка” пра “мужычка з сінімі пальцамі і вуснамі”. Цэнтральнай фігурай хуліганскага відэашэрагу з’яўляецца Дзед Мароз, апрануты ў адзенне непалітычных колераў.



“Радуюцца дзеці, мама з татам танчаць — болей сіні рот нічога не скажа”, — спяваецца ў запамінальным рэфрэне новага хіта рагачоўцаў.

Музыкі ў апісанні да кліпа звярнуліся да гледачоў:


“Ад імя ўсяго калектыва хочам павіншаваць вас з надыходзячым Новым Годам. Мы ўвасобілі ўсе вашыя пажаданні ў нашым новым і жартаўлівым відэакліпе. Вось яна — народная творчасць!!!”



У куплетах у стылі хорар–панк пазнаюцца збіральныя вобразы антыгерояў сыходзячага 2020 года: дзед мароз з пагонамі, снягурка з бюлетэнямі...

Драйвовы матыў, запамінальныя радкі і пераможны настрой — нешта падказвае, што гэтая песня будзе гучаць з дынамікаў многіх беларусаў у навагоднюю ноч 2020 года.  


Флагшток


Три предприятия Гомельской области пятый год подряд получают деньги из бюджета

| Навіны | 0

Беларусское правительство в очередной раз потратило деньги налогоплательщиков на акции неэффективных госпредприятий. В отношении трех предприятий Гомельской области подобное происходит уже 5 лет подряд. Рассказываем, кто и сколько бюджетных средств освоил за последнюю пятилетку.