ЗША заступіліся за праваабронцу Леаніда Судаленку і яго памочніцу Марыю Тарасенку

| Навіны

Амбасада ЗША ў Беларусі выступіла з заявай, у якой Злучаныя Штаты асуджаюць арышт праваабаронцы цэнтра «Вясна» Леаніда Судаленкі і яго памочніцы Марыі Тарасенкі 18 студзеня.


Злучаныя Штаты асуджаюць арышт старшыні Гомельскага аддзялення праваабарончага цэнтра “Вясна” Леаніда Судаленкі і валанцёркі Марыі Тарасенка 18 студзеня. Мы заклікаем да іх неадкладнага вызвалення. Праваабаронцы, такія як тыя, што працуюць у цэнтры «Вясна», з’яўляюцца важнай часткай грамадзянскай супольнасці ў любой краіне, паколькі яны сочаць за выкананнем правоў чалавека ў краіне, праліваюць святло на парушэнні правоў чалавека і дакументуюць іх у надзеі, што аднойчы парушальнікі будуць прыцягнутыя да адказнасці. Затрыманне аднаго з лідэраў, а таксама валанцёркі «Вясны» з’яўляецца яшчэ адным сумным прыкладам спробаў беларускіх уладаў пагасіць гэты свет і не дапусціць, каб народ Беларусі і ўвесь свет даведаліся пра ўсю паўнату злоўжыванняў, якія здзяйсняюцца беларускімі ўладамі.

Мы заклікаем беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і жорсткія парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, а таксама неадкладна вызваліць усіх несправядліва затрыманых. Гэтыя дзеянні супярэчаць абавязацельствам, узятым на сябе беларускім урадам як дзяржавай-удзельніцай АБСЕ. Мы заклікаем улады вызваліць сотні праваабаронцаў, мірных дэманстрантаў, палітычных зняволеных і журналістаў. Гэта важнейшы, неабходны пачатковы крок на шляху да павагі патрабаванняў беларускага народа аб асноўных свабодах і імкнення выправіць сітуацыю ў краіне.

Праваабаронца Леанід Судаленка быў затрыманы 18 студзеня. Яму інкрымінуецца арт.342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак). У той жа дзень позна ўвечары ў памочніцы Леаніда Судаленкі Марыі Тарасенкі адбыўся вобшук, потым яе дапыталі супрацоўнікі УБАЗу. Пасля допыту Марыю змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.


Флагшток 


Беларусы Киева призывают президента Украины усилить санкции против белорусских властей

| Навіны

Беларусы Киева 26 февраля отправили открытое коллективное письмо властям Украины с просьбой усилить давление на власти Беларуси в связи с репрессиями в адрес гражданских активистов, журналистов и правозащитников.