«Марш Годнасці» ў Гомелі быў зноў сарваны міліцыянтамі

| Выбары 2020

Яшчэ за паўгадзіны да пачатку акцыі, якая, згодна паведамленням шэрагу тэлеграм-каналаў, мелася стартаваць а 14-й гадзіне ў раёне плошчы Леніна, на цэнтральных плошчах і вуліцах Гомеля назіралася падвышаная канцэнтрацыя міліцыянтаў. Прама па цэнтры плошчы быў прыпаркаваны аўтазак. Па Савецкай курсавалі некалькі мікрааўтобусаў з танаванымі шыбамі, якія перыядычна спыняліся каля груп грамадзянаў. 


На некаторых вуліцах, прылеглых да Савецкай, былі выстаўленыя кардоны міліцыянтаў. Раз-пораз некаторых гамяльчанаў спынялі для праверкі дакументаў.

На пляцоўцы ля “Белтэлекама”, каля скандальнага флагштока, былі выстаўленыя ажно два кардоны сілавікоў.



Прыблізна ў 14.30 у скверы імя Кірыла Тураўскага сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, якія мірна сядзелі на лавах і не выяўлялі прыкмет удзелу ў акцыі. Нягледзячы на гэта, міліцыянты адвольна перапісвалі пашпартныя дадзеныя ў некаторых грамадзянаў.


Асаблівую ўвагу супрацоўнікаў прыцягвалі журналісты. “Ціхары” і міліцыянты ўвесь час сачылі за прадстаўнікамі прэсы. У нейкі момант двое афіцэраў міліцыі падышлі да карэспандэнта “Камсамольскай праўды” Паўла Міцкевіча, карэспандэнткі газеты “Народная Воля” Алены Бычковай і “БелаПАН” Алены Германовіч. Усе трое журналістаў мелі пры сабе пасведчанні і рэдакцыйныя заданні. Нягледзячы на законны характар дзейнасці, міліцыянты праз некаторы час затрымалі трох супрацоўнікаў СМІ на падставе “праверкі дакументаў”.


Цягам некалькіх гадзінаў у цэнтры Гомеля перамяшчаліся групы грамадзянаў з кветкамі ў руках і ў бел-чырвона-белым адзенні. Аднак арганізаваць калону, як тое было на піку пратэстовых акцый (у жніўні і ў верасні), не ўдалося. Сілавікі сарвалі планы на правядзенне мірнай акцыі прыхільнікаў пераменаў.


Флагшток

"Теперь всегда так с оппозицией". Гомельчанину, осужденному по статье 23.34, не дали провезти через границу алкоголь и сувениры

| Выбары 2020

По возвращению на родину из Египта через Украину гомельчанин Павел при пересечении границы в пункте пропуска Новая Гута был подвергнут пристрастному досмотру.

Суд адмовіў гомельцам у сустрэчы з дэпутатам Злотнікавым

| Выбары 2020

23 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна адбыўся разгляд скаргі заяўнікаў (180 чалавек) на забарону прэзідыумам Гомельскага гарсавету сходу па адкліканні дэпутата парламента Андрэя Злотнікава. Працэс вяла суддзя Марына Домненка. На пасяджэнне прыйшло блізу 25 заяўнікаў.