Палітзняволенага Віталя Шклярава выпусцілі з турмы на Валадарскага

| Палітыка

Гомельца Віталя Шклярава, які мае падвойнае (беларускае і амерыканскае) грамадзянства, выпусцілі са следчага ізалятара па вуліцы Валадарскага ў Менску. Пра гэта паведамляе ягоны адвакат Антон Гашынскі


Нагадаем, Шкляраў быў затрыманы ў канцы ліпеня ў Гомелі, куды прыехаў, каб адведаць хворую маці. Яго затрымалі сілавікі на выхадзе з кватэры і даставілі ў СІЗА КДБ “Амерыканка”. Гомельца спрабавалі абвінаваціць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (частка 1 арт. 342 КК).  У прыватнасці, следчыя спрабавалі давесці, што Віталь Шкляраў у якасці паліттэхнолага меў дачыненне да выбарчай кампаніі Сяргея Ціханоўскага.

У паведамленнях на волю Віталь Шкляраў перадаваў, што падчас зняволення перанёс каронавірус, яго ўтрымлівалі ў нечалавечых умовах.  

У падтрымку Віталя Шклярава выступалі высокапастаўленыя чыноўнікі і дыпламаты ЗША. У пырватнасці, дзяржсакратар Майк Пампеа папярэджваў прадстаўнікоў беларускіх уладаў пра персанальныя санкцыі за парушэнне правоў амерыканскага грамадзяніна.  


Флагшток