У Гомелі традыцыйная нядзельная акцыя пратэсту прайшла ў фармаце народных гулянняў

| Палітыка

У Гомелі традыцыйная нядзельная акцыя пратэсту прайшла ў фармаце народных гулянняў. Цягам некалькіх гадзінаў сотні гараджанаў з кветкамі, восеньскімі лісцямі ў руках і ў адзенні з элементамі белага і чырвонага колераў хадзілі ўздоўж вуліцы Савецкай. Раз–пораз гараджане паказвалі сустрэчным, у якіх яны беспамылкова пазнавалі сваіх, знакі перамогі.


Супрацоўнікі органаў бяспекі паводзілі сябе так, як і ў мінулыя некалькі тыдняў. На плошчы Леніна яшчэ да 14.00 з’явіўся аўтобус з танаванымі шыбамі, “Газель” і некалькі патрульных аўтамабіляў маркі “УАЗ”. На перасячэнні вуліцы Пушкіна і Савецкай прыпаркаваўся аўтазак. А на пляцоўцы каля флагштока пашыхтаваліся міліцыянты. Па Савецкай у двух напрамках пастаянна курсавалі мікрааўтобусы з байцамі АМАП. На прыпынках грамадскага транспарту дзяжурылі сумныя "ціхары".

Байцы АМАП перыядычна правяралі змесціва сумак у жанчын і пенсіянераў. У скверы імя Кірылы Тураўскага міліцыянты перапісвалі пашпартныя дадзеныя ў грамадзянаў, якія ціха сабе сядзелі на лавах.


У адрозненне ад сталіцы і некаторых іншых гарадоў краіны, у Гомелі выразных прыкмет масавай акцыі не было. Як толькі грамадзяне пачыналі групавацца ў невялічкія калоны, да іх адразу пад’язджалі аўтобусы з АМАП–ам.

На гэты момант вядома пра некалькі затрыманняў гараджанаў, у тым ліку 73-гадовай пенсіянеркі і 21-гадовага сына гомельскіх журналістаў Паўда Міцкевіча і Алены Германовіч. Асобы астатніх гомельцаў, якіх затрымалі міліцыянты, высвятляюцца.

У нядзельнай акцыі ў Гомелі адназначна прысутнічаюць пазітыўныя моманты. 

"Партызанская" тактыка дазваляе мінімізаваць рызыку сутыкненняў з сілавікамі. Разам з тым, вялікая канцэнтрацыя жыхароў горада ў цэнтры вымушае ўладаахоўнікаў прымаць надзвычайныя меры па кантролі за сітуацыяй. На супрацьдзеянне шпацырам прыхільнікаў пераменаў ідуць каласальныя рэсурсы. З мінусаў падобнага фармату —адсутнасць выразных атрыбутаў удалай акцыі: калоны, сцягоў, плакатаў і “крычалак”. Аднак 25 кастрычніка гомельцы прадэманстравалі патэнцыял пратэсту, які пры пэўных абставінах напоўніцу раскрыецца, як тое было ў пік самых масавых акцый у жніўні і верасні.

Флагшток


На Всебелорусский съезд поедет гомельский военком Кривоносов

| Палітыка

В Гомельской области продолжается выдвижение делегатов Всебелорусского народного собрания. Одним из участников форума от Гомельского района станет ярый сторонник режима, гомельский военком Андрей Кривоносов, сообщает районная газета «Маяк».