Усё-такі «крыміналка»: у дачыненні гомельскай мастачкі Марысі Тульжанковай фабрыкуюць справу

| Выбары 2020

Як паведамляе праваабарончы сайт “Гомельская вясна”, у дачыненні да ўдзельніцы мірных акцый пратэсту Марысі Тульжанковай распачатая крымінальная справа. Пра гэта паведаміла яе маці праваабаронцу Леаніду Судаленку. Паводле якога артыкула Крымінальнага кодэксу заведзены артыкул, стане вядома пасля наведвання дзяўчыны адвакатам.

Нагадаем, 12 кастрычніка вядомую ў Гомелі мастачку Марысю Тульжанкову даставілі ў абласную ўправу Следчага Камітэту нібыта на падставе заведзенай крымінальнай справы па арганізацыі масавых беспарадкаў (частка 1 артыкула 342 КК). У той жа дзень у кватэры гамяльчанкі быў праведзены ператрус з канфіскацыяй ноўтбука і мабільнага тэлефона. 

У апошнія 5 гадоў Марыся Тульжанкова вучылася ў Акадэміі мастацтваў (г. Уроцлаў). Калі ў Беларусі распачаліся пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў, яна вярнулася на радзіму. 28 жніўня дзяўчыну ўжо затрымлівалі міліцыянты ў 17-м мікрараёне за тое, што падчас акцыі яна трымала ў руках шарык.   

15 кастрычніка Суд Цэнтральнага раёну (суддзя Восіпава) прысудзіў гомельскай мастачцы Марысі Тульжанковай 15 сутак арышту за ўдзел 30 жніўня ў акцыі пратэсту (арт. 23.34). 

 

Флагшток 

Суд адмовіў гомельцам у сустрэчы з дэпутатам Злотнікавым

| Выбары 2020

23 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна адбыўся разгляд скаргі заяўнікаў (180 чалавек) на забарону прэзідыумам Гомельскага гарсавету сходу па адкліканні дэпутата парламента Андрэя Злотнікава. Працэс вяла суддзя Марына Домненка. На пасяджэнне прыйшло блізу 25 заяўнікаў.

«Беларусь получит свободу в 2020». Какие мистические знаки говорят, что режим скоро рухнет

| Выбары 2020

Диктаторский режим в Беларуси существует 26 лет, а белорусская революция продолжается уже три месяца. Часть общества ищет ответы в текстах политологов, которые пытаются предсказать развитие событий. Более впечатлительные люди пытаются предсказать будущее в мистических знаках. Флагшток сделал подборку «знаков», говорящих о победе белорусского народа.