Дапамажыце гомельскім чыноўнікам знайсці стылабат для ўзвядзення флагштока

| Будаўніцтва флагштока

Ініцыятыва «Пошукі старога Гомеля» атрымала адказ Міністэрства культуры наконт законнасці будаўніцтва флагштока ў Гомелі. Эксперты ініцыятывы разабралі недарэчнасці, якія прысутнічаюць у лісце профільнага ведамства.

Міністэрства культуры Беларусі ў сваім адказе па пытанню законнасці пабудовы флагштока спаслалася на гомельскі гарвыканкам. Адпаведна прадстаўленай гомельскімі чыноўнікамі тлумачальнай запісцы будаўнічага праекта «устройство» флагштока прадугледжана на «существующем сооружении стилобата доски почета Гомельской области без строительства нового сооружения».


Тут уважлівы чытач заўважыць адразу 2 неадпаведнасці. Першая — гэта тое, што фундамент флагштока ўжо ўзведзены пад відам прац па «бестраншэйнай» пракладцы труб.


Працэс бестраншэйнай пракладцы труб

Другое — гэта ўпамінанне "стылабата дошкі гонару". Праблема са стылабатам у тым, што яго не існуе. Чыноўнікі наўпрост спасылаюцца на неіснуючы архітэктурны элемент, каб абысці закон аб ахоўных зонах палацавага ансамбля, які наўпрост забараняе ўзвядзенне на гэтай пляцоўцы новых будынкаў і збудаванняў (сооружений). 


Стылабат ёсць у будынку драмтэатру

* Стылабат у класічнай архітэктуры — гэта цокаль, на які абапіраюцца калонны порціка (добра бачна на прыкладзе Драмтэатру). У сучаснай архітэктуры стылабатам называюць прасторава развіты цокаль (Новы Ўнівермаг) ці цокальны паверх будынку, на якім базіруецца кантрасна іншы аб'ём будынку (Галоўпаштамп, Цырк).

Стылабат у будынку Новага ўнівермагу


Стылабат будынку Белтэлекаму

Чыноўнікі хочуць давесці, што існуе нейкі стылабат дошкі гонару, таму будаўніцтва фундамента флагштока не патрабуецца. Падобна на грубую падтасоўку фактаў, якую, чамусьці, прыняў за праўду Мінкульт.


Пошукі старога Гомеля


«Не стоит эту тему дергать». Главред газеты облисполкома ответил на вопросы известного блогера

| Будаўніцтва флагштока

Известный блогер из Октябрьского района Андрей Паук дозвонился на прямую линию к главному редактору газеты Гомельского облисполкома Гомельская праўда — Сергею Беспалому.

Флагшток и стройки на Комиссарова: что объединяет проекты и как чиновники пытаются их узаконить

| Будаўніцтва флагштока

В этой статье мы расскажем, как гомельские чиновники пытались узаконить флагшток, что они просили у Лукашенко для этого, и как связан флагшток с двумя другими резонансными стройками в центре города на улице Комиссарова.