Стрыт-арт супраць «агратрэшу». Куды дзелася мастацтва з гомельскіх вуліц

| Горад

Росквіт вулічнай культуры Гомеля адбыўся ў пачатку 2000-х гадоў разам з незлічонымі субкультурамі, сэйшнамі, кватэрнікамі і графіці-вандалізмам. Пасля першага ў сваім родзе міжнароднага фестывалю Meeting of Styles наступная спроба змяніць урбаністычны асяродак рукамі незалежных мастакоў здарылася тут амаль праз дзесяцігоддзе.




У 2013 годзе, дзякуючы праекту Signal (Мінск) парталу TUT.by і падтрымцы адміністрацыі Чыгуначнага раёна, паблізу прывакзальнай плошчы з'явіліся 8 арыгінальных артаў (вул. Прывакзальная, Веткаўская, Рагачоўская, Чырвонаармейская, Перамогі).



«Лясны дзядуля» Яўгена Koveka на вул. Чырвонаармейскай, 3


У акцыі тады прынялі ўдзел мастакі з розных гарадоў Беларусі. Усё было ў рамках рэгламентаваных пляцовак, па узгадненню і без вандалізму. Вылучылася хіба што праца гамяльчанкі Ulysses Nevmer. Аголеныя грудзі гераіні яе сюжэту на белдутаўскім трансфарматары выклікалі вострае непрыняцце з боку ахоўніка, які учыніў напад на мастачку і адабраў лесвіцу. Пасля мясцовыя цікуны маралі замалявалі грудзі чырвонай фарбай. Але кампраміс усё ж удалося знайсці. Кампраміс — здаецца, ключавое слова ў эпосе новага фармату стрыт-арта.



Праца Ulysses Nevmer (Гомель) ў рамках акцыі «Must Act — Must Art»


Алег Ларычаў
лідар пректа Signal:

«Фестываль вулічнай культуры у 2003 годзе ў Гомелі — выдатны прыклад нізавой ініцыятывы. Той фестываль стаў прыкладам пашырэння зоны свабоды ў Беларусі і натхніў графіці-супольнасць ладзіць свае імпрэзы ў іншых гарадах. Пазнейшыя праекты з манументальнымі мастацкімі роспісамі для мяне асабіста не былі ніяк звязаныя з графіці-субкультурай пачатку 2000-х — я яе амаль не застаў. Але я ведаю мастакоў, хто выйшаў з графіці-асяродку і нават маляваў на тым праекце».




Мурал аршанскага мастака Hade, вул. Веткаўская 6. Адзін з кедаў мастак не паспеў дамаляваць — трэба было бегчы на цягнік

«Цікава, што жыхары Гомельскіх вуліц, дзе знаходзіліся арты 2013 года, выказваюць агульнае адабрэнне ідэі роспісу сценаў, аднак маюць вялікія прэтэнзіі да якасці падачы ці сюжэтаў муралаў».

Алег Ларычаў




Праца «Кеды» аўтарства Ўлада Хвастова і «Бязважкасць» Васіля Grino і Яўгена Kovekа па адрасе вул. Перамогі 21а зніклі адносна нядаўна пасля «рамонту»


Выпадковы стрыт-арт побач

«Акцыя «Must Act — Must Art» у Гомелі была спробай кампрамісу паміж прынцыпамі стрыт-арта і ўмовамі стварэння манументальных мастацкіх роспісаў у гарадскім асяроддзі. Калі графітчыкі і мастакі пачынаюць працаваць з вялікімі роспісамі ў публічнай гарадской прасторы — вядома, падыход мяняецца. Ты малюеш, вакол ходзяць людзі, ты камунікуеш з імі. Урэшце, ты досыць радыкальна ўрываешся ў архітэктурныя ансамблі. Хочаш ці не хочаш, але пэўная адказнасць з’яўляецца».

Алег Ларычаў




Праект брэсцкага мастака Predok затынкавалі — застаўся толькі фрагмент на цокалі


У 2013 годзе ідэю падхапіла арганізацыя БРСМ з конкурсам «Нарисуй спортивный сюжет — выиграй горный велосипед!». У гонар чэмпіянату свету па хакею 12 мастакоў размалявалі пад пільным наглядам журы бетонную сцяну па адрасе вуліца 1-я Транзітная ў Навабеліцкім раёне.


Фрагмент конкурснай працы ў рамках акцыі БРСМ

Што адбылося ў Гомелі са стрыт-артам і якія перспектывы для саміх мастакоў, распавёў Віктар — гомельскі мастак, удзельнік творчага аб’яднання covЁr design, ініцыятар і суаўтар пректа дзяўчынкі-ныральшчыцы:



Адзін з аўтараў Дзмітрый Ніканораў 






«Мне падаецца, цяпер не так шмат магчымасцяў рабіць добры стрыт-арт. Быў нейкі час, калі гэта не спрабавалі занадта цэнзураваць, не ўмешваліся ў працу мастака. Зараз у Гомелі я бачу тры варыянты, куды рухацца стрыт-арту.

Першае, узгодненая і зацверджаная «заказуха», як ля выканкаму, як арты пра партызан».






«Другое, маляваць свае тэмы, дзесьці ў ціхіх зацішных месцах, далей ад гледача. Але зноў жа, гэты арт не зафарбуюць на другія суткі, калі толькі не будзе палітычных ці вострых тэмаў. Але тут таксама пытанне, тады ў чым сэнс стрыт-арта, калі ён не навідавоку. На месцах прасцей усё ў шэры закатаць для мясцовых адміністрацый, каб раптам дзе не засвяцілася. У такіх ўмовах добры складаны стрыт-арт сыдзе хутчэй у расклейванне налепак або стварэнне нейкіх мініяцюр. І распаўсюджваць яго магчыма толькі праз сацсеткі, так як жыццёвы цыкл у такога мастацтва невялікі. Наогул не варта выключаць, што стрыт-арт перавандруе ў лічбу. І ахоп артавага паста ў сацсетках будзе значна больш за лакальны.

Ну і трэцяе. Стрыт-арт перавандраваў у арт прасторы, кавярні, бары. Гэта менш небяспечна, чым маляваць на вуліцы. Публіка больш у тэме і больш лаяльная. Магчыма, у іншы час і пры іншых ўмовах, калі будзе больш месца творчасці і ініцыятыве, калі не будзе лішняга кантролю, а будзе зацікаўленасць у цікавых фестывалях і арт-прасторах, культура і творчасць вярнуцца на вуліцы наўзамен шэраму ўбогаму абязлічанаму "агротрэшу". Мне здаецца індывідуальна людзі да гэтага паспелі. Ёсць шмат таленавітых сучасных беларусаў. Але само грамадства і дзяржава застылі у постсаўку».


Флагшток


В Поколюбичах прокладывают дорогу, за которую местный житель боролся 5 лет

| Горад

Житель Поколюбичей Владимир Синцов 5 лет пытался добиться от государства асфальта на своей улице. Для него, человека, с инвалидностью, это жизненная необходимость и единственный путь в социум. Рассказываем, чего ему это стоило.