Вялікая Айчынная ці ІІ Сусветная?

| Гісторыя

22 чэрвеня ў Беларусі згадваюцца падзеі самай крывавай вайны ў гісторыі чалавецтва. Улады звычайна ў гэты дзень арганізоўваюць па ўсёй краіне жалобныя мерапрыемствы з ускладаннем вянкоў і кветак да мемарыялаў, актывісты прадзяржаўнага саюза моладзі БРСМ ладзяць сімвалічныя акцыі з напамінам пра каштоўнасць “мірнага неба над галавой”. 


Гомельская ідэалагічная вертыкаль ускладае кветкі да Вечнага агня 22 чэрвеня 2020 года. Фота: "Гомельскія ведамасці"

У афіцыйным дыскурсе для абазначэння падзеі звычайна выкарыстоўваецца найменне пачатак Вялікай Айчыннай вайны. “Флагшток” пацікавіўся ў вядомых беларускіх гісторыкаў і краязнаўцаў, ці не варта адмовіцца ад тэрміна Вялікая Айчынная вайна на карысць ІІ Сусветнай.

Ігар Мельнікаў, кандыдат гістарычных навук, аўтар 11 кніг на тэматыку міжваеннага часу і падзей ІІ Сусветнай вайны:  

Вялікая Айчынная — адна з кампаній Другой Сусветнай. Супрацьпастаўляць яе панятку Вялікая Айчынная вайна, безумоўна, не трэба. Але пры ацэнцы і даследаванні тых падзей варта падыходзіць з беларускіх пазіцый. У сваіх кнігах я не выкарыстоўваю найменне Вялікая Айчынная вайна. Аднак варта разумець, што для беларускага насельніцтва гэтая вайна пачалася яшчэ ў верасні 1939 году. У чэрвені 1941 вайна ўжо ішла поўным ходам. Адносна “беларускіх пазіцый” у гістарычнай навуцы магу сказаць наступнае. Нам трэба вывучаць і разумець, колькі ахвяраў прынесла тая вайна, якія трагедыі прынесла беларускаму народу, які ў пераважнай большасці застаўся жыць пад акупацыяй. І ў дадатак, тэма калабарацыі для сучасных даследчыкаў з’яўляецца вельмі неадназначнай.  

Юрый Глушакоў, журналіст, гомельскі гісторык:  

– Я выкарыстоўваю дзве назвы. Калі гаворка ідзе пра падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі былога СССР, то Вялікая Айчынная вайна. Большасць беларускіх гісторыкаў пішуць і цяпер Вялікая Айчынная. Калі сыходзіць з менталітэту людзей таго часу, вывучаючы матэрыялы архіваў і чытаючы мемуары, то для іх гэта была адназначна Вялікая Айчынная вайна. Тады большасць насельніцтва ўспрымала БССР як сваю радзіму. Нават калі мы згаджаемся, што мелі месца злачынствы сталінізму, усё роўна мы не павінны адмаўляцца ад назвы Вялікая Айчынная вайна, паколькі на кану стаяў лёс народа, якога чакала вынішчэнне і германізацыя. Зрэшты, у назве ІІ Сусветная я таксама не бачу нічога заганнага, паколькі не адзін СССР граміў Гітлера, сярод нашых саюзнікаў былі амерыканцы, ангельцы, французы і іншыя. Не трэба супрацьпастаўляць.

Флагшток


«Не гарманіравала з прыгожымі будынкамі на цэнтральнай плошчы». Як гомельскія ўлады зносілі пажарную каланчу аўтарства Шабунеўскага

| Гісторыя | 0

Публікуем працяг матэрыялу аб будынку аўтарства архітэктара — пажарнай каланчы. Артыкул падрыхтаваны паводле матэрыялаў гомельскіх краязнаўцаў.

Будынак, які калісьці ўпрыгожваў цэнтр Гомеля. Сёлета пажарнаму дэпо Шабунеўскага 110 год

| Гісторыя | 0

Пабудова была скончана, відаць, ужо ў цяжкі час Першай сусветнай. Аб гэтым гаворыць тое, што адметная каланча ні разу не патрапіла на дарэвалюцыйныя паштоўку ці фотаздымкі. Было не да таго. У наступным матэрыяле мы распавядзем, чаму савецкія архітэктары пастанавілі знішчыць будынак.

Краязнаўцы знайшлі невядомую інфармацыю пра таямнічы прывід у вёсцы Грабаўка Гомельскага раёна

| Гісторыя

Краязнаўцы з супольнасці Пошукі старога Гомеля з'ездзілі ў вёску Грабаўка Гомельская раёну, якая вядомая містычнай зʼявай – у мясцовай школе быццам бы неаднойчы бачылі прывід паненкі Ядвігі.