Падчас пасяўной механізатары Петрыкаўшчыны вымушаны працаваць у жахлівых умовах

| Навіны

Механізатары ў КСУП «Кашэвічы» і «Чалюшчавічы», што на Петрыкаўшчыне, працуюць у жахлівых умовах. Такія высновы можна зрабіць пасля прачытання арткулу «Праблема з кадрамі — праблема з аховай працы» газеты «Петрыкаўскія навіны».  


Як паведамляе раёнка, праблемы і шэраг парушэнняў былі выяўлены падчас маніторынгу бяспекі працы, калі цягнулася пасяўная кампанія. 

«Механізатары на сяўбе і ўнясенні арганікі не забяспечаны спраўнымі вогнетушыцелямі і аптэчкамі першай дапамогі. Не выдавалася да сезона і спецадзенне, іншыя сродкі аховы», — паведамляюць Петрыкаўскія навіны.

Таксама адзначаецца, што ў прахадной мехдвара КСУП «Кашэвічы» парушана суцэльнасць сцен і ацяпляльнай печы. Там нават не праведзена вада.

На малочна-таварным комплексе ў Кашэвічах парушана напольнае пакрыццё ў малочным блоку. Таксама там няма ўмывальнікаў. І гэта ў час пандэміі каронавірусу, заўважае журналіст раёнкі.



Парушана і тэхніка бяспекі ўтрымання аўтатранспарту: 

«У мехдвары КСУП «Чалюшчавічы» тэхніка на захаванні пастаўлена на драўляныя калодкі, а кузаў МАЗа — у паднятым стане без дадатковага ўпору». 



Шакуючае ўражанне робіць выгляд кабінета загадчыка майстэрні: там працякае дах, мэбля і дакументацыя пашкоджаны. 

Акрамя ўсяго, механізатары «Чалюшчавічы» вымушаныя загружаць пасяўны агрэгат пратручаным насеннем уручную і без сродкаў аховы органаў дыхання і скуры.

З пазітыўнага было заўважана толькі тое, што ў абедзьвюх гаспадарках арганізавана харчаванне для работнікаў. І таксама — механізатары падчас праверкі былі цвярозымі: 

«Праверка на ўтрыманне пароў алкаголю, праведзеная сярод механізатараў КСУП «Кашэвічы» і «Чалюшчавічы» членамі мабільнай групы, не выявіла прыкмет ужывання спіртных напояў».

P. S. Пасля выхаду матэрыялу на Флагштоке, арыгінальны матэрыял знік з сайта «Петрыкаўскіх навін». Па спасылцы можна азнаёміцца з захаванай копіяй старонкі (pdf).


Флагшток

В Речицком районе закупают наклейку. Цена лота равна стоимости шоколадки

| Навіны

Центр по обеспечению деятельности бюджетных организаций Речицкого района закупает наклейку диаметром 15 см на самоклеящейся пленке— Национальный герб Республики Беларусь — для Короватичского сельисполкома. Сумма закупки — 3 рубля.

Родственники членов инициативной группы Тихановской в Гомеле пригласили на суд послов зарубежных стран

| Навіны

Родственники политзаключённых, которых сейчас судят в Гомеле, позвали на предстоящие процессы послов Польши, Велокобритании, Украины, Италии, Латвии, Германии, Франции и Литвы.